Пе́тэр Ге́нзель (; , , (правінцыя Сілезія) — , , Аўстрыя) — нямецка-аўстрыйскі кампазітар і скрыпач.
Біяграфія
Петэр Гензель вучыўся музыцы ў свайго дзядзькі. У 1787 годзе ўступіў у пецярбургскі аркестр графа Рыгора Аляксандравіча Пацёмкіна. З 1791 года працаваў канцэртмайстарам польскай дваранкі Ізабелы Любамірскай у Вене. Гензель браў урокі ў Іозефа Гайдна, у 1802 годзе ездзіў у Парыж.
Петэр Гензель з’яўляецца аўтарам 35 струнных квартэтаў, 4 квінтэтаў, 3 квартэтаў для флейты і кларнета, 9 дуэтаў для скрыпкі, а таксама розных паланэзаў, ронда, маршаў і г. д.
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары Аўстрыі Катэгорыя:Памерлі ад халеры