Эмі Джонсан CBE (анг. Amy Johnson), у шлюбе (1932—1938) Молісан (анг. Mollison) — знакамітая жанчына-пілот Вялікабрытаніі, першая ў свеце жанчына, якая здзейсніла адзіночны пералёт з Англіі ў Аўстралію. Удзельніца першага ў свеце аднадзённага пералёту з Лондана да Масквы і авіягонкі на прыз МакРобертсана. Была замужам за шатландскім лётчыкам Джэймсам Аланам Молісанам (1905—1959). Эмі Джонсан загінула ў авіяцыйнай катастрофе падчас Другой сусветнай вайны.
Спасылкі
Сайт пра Эмі Джонсан , створаны пры падтрымцы яе сваякоў. Wonderful Amy! — анлайн-выстаўка, прысвечаная Эмі Джонсан, у Royal Air Force Museum (фатаграфіі, копіі дакументаў). Фотагалерэя Эмі Джонсан на Бі-бі-сі. Кінахроніка . Фотагалерэя Эмі Джонсан на сайце Science & Society Picture Library (SSPL).
Катэгорыя:Жанчыны-авіятары Катэгорыя:Першыя жанчыны ў прафесіі Катэгорыя:Піянеры авіяцыі Катэгорыя:Лётчыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Людзі, якія зніклі ў моры