Мікалай Васільевіч Марты́наў (, в. Гудава Зямянскае, Дубровенскі раён) — буйны беларускі прадпрымальнік, заснавальнік, уладальнік 90 % акцый, і генеральны дырэктар СТАА «Марка», Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З 2004 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія З 1978 года памочнік майстра Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ». У 1990 годзе эксперт камерцыйнага аддзела сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства «Белвест». У 1991 годзе скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.

У 1991 годзе разам з трыма кампаньёнамі заснаваў вытворча-камерцыйную фірму «ЛМ + МК», якая спецыялізавалася на вытворчасці і аптовым продажы вырабаў з штучнага футра. У 1994 годзе арганізаваў вытворчасць мужчынскага абутку пад таварным знакам «Марка».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга — шостага скліканняў. Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняўМартынаў Мікалай Васільевіч .

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Сям’я Жанаты, мае сына і дачку.

Сын — Павел Мартынаў, дырэктар «Сан-Марка». Дачка Мартынава Раіса Мікалаеўна, намеснік генеральнага дырэктара СТАА «Марка». Малодшы брат Віктар Мартынаў, менеджар у кампаніі, былы дэпутат Віцебскага гарсавета.

Узнагароды Дзяржаўныя «Лепшы прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь у сферы вытворчасці» (1997). «Лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласці» (1997—1999). «Лепшы прадпрымальнік-арганізатар працоўных месцаў» (2001). «Лепшы прадпрымальнік-падаткаплатнік» (2001). Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001). Медаль «За працоўныя заслугі». Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Царкоўныя Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай (2018) Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага

Крыніцы

Спасылкі Сайт Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Витебский олигарх Николай Мартынов // Онлайн-газета «Витебский Курьер»

Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання