Андрэ́й Альге́рдавіч, у літаратуры часта Андрэй Полацкі (каля 1320 — ) — князь пскоўскі, князь полацкі (1348—1387), некаторы час тытулаваўся вялікім князем полацкім і вялікім князем рускім.
Старэйшы сын Альгерда з яго першай жонкі віцебскай княжной. Нарадзіўся каля 1320 (у 1325) года. У 1342 годзе прыняты пскавічамі на княжанне, але неўзабаве пакінуў Пскоў, напэўна, каб заняць полацкі сталец замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба, а ў Пскове пакінуў намесніка Юрыя Вітаўтавіча, магчыма, свайго стрыечнага брата. Пасля гібелі Юрыя Вітаўтавіча ў баі з лівонскімі рыцарамі, пскавічы, незадаволеныя адсутнасцю Андрэя, абралі іншага князя.
Удзельнічаў у паходзе вялікага князя цвярскога Міхаіла на Маскву ў 1372 годзе. Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі, у 1373 і 1375 гадах здзейсніў паспяховыя паходы на Дынабург.
Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе, паводле запавету, вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у саюзе з Кейстутам супраць Ягайлы, пасля смерці Кейстута абвясціў сябе вялікім князем полацкім, а пасля вялікім князем рускім са сталіцай у Полацку. Аднак пад націскам Ягайлы вымушаны з’ехаць з Полацка ў Пскоў, а адтуль неўзабаве ў Маскву.
Уступіў у саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам, удзельнічаў у 1378 годзе ў разгроме татараў у бітве на Вожы, адваяваў у Вялікага Княства Літоўскага для Масквы северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, у 1380 годзе ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве, дзе камандаваў правым флангам маскоўскага войска.
Пасля ўступіў у саюз з лівонскім ландам Тэўтонскага Ордэна, назваў лівонскага ландмайстра «бацькам і дарагім сябрам», такім чынам, прызнаў сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацк, выступіў супраць Ягайлы (1386). Паводле Мацея Стрыйкоўскага, у 1386 годзе спаліў Дрысенскі замакМацей Стрыйкоўскі. Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582)..
Неўзабаве захоплены Ягайлам і зняволены ў адным з замкаў у Польшчы. Адтуль вызвалены на просьбу Вітаўта ў 1390 годзе. Стаў на бок Вітаўта ў барацьбе са Скіргайлам. Зноў княжыў у Пскове.
Загінуў у 1399 годзе ў бітве на Ворскле разам з братам Дзмітрыем і іншымі князямі.
Імя Хроніка Быхаўца называе Андрэя сынам Кейстута — Андрэем Гарбатым, а таксама чацвёртым сынам Альгерда і князем трубчэўскім Вінгальтам («Y było synow u welikaho kniazia Olgierda dwanadcat, … czetwerty Wingolt Andrey, udeł ieho Trubczesk»), таму ў гістарыяграфіі XIX ст. гэтае імя прыпісвалі Андрэю як свецкае літоўскае, але з іншых крыніц яно не вядомаStadnicki K. Bracia Władysława-Jagiełły… — S. 18, прим. 4..
Памяць
Крыніцы
Літаратура Варонін В. А. Старонка біяграфіі князя Андрэя Полацкага // Гістарычны альманах. — Т. 15. Гародня, 2009.
Stadnicki K. Bracia Władysława-Jagiełły Olgierdowicza, króla Polski, wielkiego Xięcia Litwy. Jako dalszy ciąg «Synów Giedymina». Z tablicami genealogicznymi. Lwów, 1867. VIII, 416 s.
Катэгорыя:Князі полацкія Катэгорыя:Князі пскоўскія Катэгорыя:Гедзімінавічы