Скарпіёнавы мухі (Mecoptera) — атрад насякомых з поўным ператварэннем.

Біялагічнае апісанне

Даўжыня да 3 см. Галава прадаўгаватая, падобная да дзюбы. Ротавы апарат грызучага тыпу. Вусікі ніткападобныя. Крылы празрыстыя, сеткаватыя, у некаторых зачаткавыя, ёсць і бяскрылыя віды. Брушка членістае (з 10 сегментаў). Задні канец яго загнуты ўверх, у самцоў уздуты, як у скарпіёнаў (адсюль назва).

Арэал і экалогія

У цяперашні час вядома 681 сучасны від (па стане на люты 2008) і каля 400 выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды. Трапляюцца ў цяністых месцах, на палянах лісцевых лясоў, паблізу штучных насаджэнняў, на снезе, лёдзе. Кормяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі, пылком і нектарам раслін. Сустракаюцца драпежнікі.

На тэрыторыі Беларусі адзначаны , .

Літаратура

Byers G. W. (1983). Biology of Mecoptera. Annual Review of Entomology, vol. 28, pp. 203-228.

Катэгорыя:Атрады насякомых