Леаніды — метэорны паток з радыянтам у сузор'і Льва (R. A. = 153°, Decl. = +22°), дзеючы з 14 па 21 лістапада. Знакаміты моцнымі метэорнымі дажджамі.

Звязаны з каметай 55P/Тэмпеля — Тутля. Мае ярка выяўленую перыядычнасць каля 33 гадоў, якая адпавядае вяртанням каметы-прамаці да Сонца. Апошні раз камета прайшла перыгелій у 1998 годзе, і зноў вернецца толькі ў 2031. Патоку характэрны хуткія бялёсыя метэорамі, якія ўлятаюць у атмасферу Зямлі з хуткасцю 71 км/с.

У апошні раз магутны метэорны дождж назіраўся ў 1966 годзе, калі кожную гадзіну ў зямной атмасферы згарала да 150 тысяч метэораў.

У 1999 годзе ZHR склала некалькі тысяч. Таксама прыкметныя ўсплёскі былі ў 2000 і 2001 гадах. У 2010 годзе — ZHR каля 30IMO: Leonids 2010 , назіранням моцна замінаў Месяц у фазе 80 %.

Спасылкі Назіранні і гісторыя Леанід

Катэгорыя:Метэорныя патокі