Беларускі вызвольны рух у Аўстраліі, Беларускі вызвольны фронт у Аўстраліі заснаваны на арганізацыйным сходзе ў Мельбурне ў 1952 г. Частка Беларускага Вызвольнага Руху і Беларускага Вызвольнага Фронту. У складзе налічвалася больш як 30 ваенных. Найбольш дзейсны аддзел існаваў у Мельбурне. Галоўнай мэтай меў аб'яднанне беларускіх ваенных для актыўнай грамадскай дзейнасці.
У 1955 г. (згодна з палітычнымі падзеямі ў беларускай паваеннай эміграцыі) замест Руху створаны Беларускі вызвольны фронт з тымі ж задачамі дзейнасці. Фронт скіроўваў сваю дзейнасць на аб'яднанне беларускіх ваенных, рэпрезентацыю Беларусі на міжнародных антыкамуністычных канферэнцыях. БВФ у Аўстраліі з'яўляецца членам Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі.
Дзейнасць аддзела БВФ Мельбурна ішла супольна з Беларускім аб'яднаннем у Вікторыі, у шэрагах якога было шмат былых ваенных. Таксама пад апекай аддзела дзейнічала беларуская спартыўная дружына «Зубр» (спачатку футбольная, потым валейбольная).
Кіраўнікі Краёвага штаба капітан Антон Булаўскікіраўнік арганізацыйнага бюро. Намеснікам А. Булаўскага быў лейтэнант Міхась Шэка. Сяргей Розмысл 1955 — 1969 Алесь Алехнік 1969 — 1982 Уладзімір Шнэк 1982 — 1986Пазней уваходзіў у Галоўны штаб Беларускага вызвольнага фронту Міхась Шнэк 1986 — 1992 Алег Шнэк 1992 — 2005Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 16 жніўня. Алег Шнэк, Гатковіч, Брылеўскі, Мароз
Гл. таксама Беларускі Вызвольны Рух
Літаратура [Б. а.] Кароткія весткі з усякага сьвету. Аўстралія // Незалежная Беларусь. — 1952. — № 6. — С. Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 445—446. — ISBN 985-6730-79-1.
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Аўстраліі Катэгорыя:Беларусы ў Мельбурне Катэгорыя:1952 год у Аўстраліі