Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя М. Э. Баўмана (поўная назва Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя М. Э. Баўмана», таксама вядомы як Баўманка, Баўманскі, МВТУ) — першы і адзін з найбуйнейшых тэхнічных універсітэтаў у Расіі, адна з вядучых тэхнічных навучальных устаноў у Еўропе, навуковы цэнтр, асабліва каштоўны аб’ект культурнай спадчыны Расіі.
МДТУ актыўна ўдзельнічае ў Балонскім працэсе, а яго дыплом традыцыйна прызнаецца за мяжой. МДТУ атрымаў узнагароду «Еўрапейская якасць» «за імкненне дасягнуць высокай якасці адукацыйных паслуг у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі». МДТУ імя М. Э. Баўмана за больш чым 10 гадоў з’яўляецца галаўным універсітэтам Асацыяцыі тэхнічных універсітэтаў, у якую ўваходзяць 130 расійскіх вышэйшых навучальных устаноў. МДТУ — першы расійскі ўніверсітэт, які стаў членам асацыяцыі «Top Industrial Managers for Europe» ().
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
Барыс Львовіч Ваннікаў Сяргей Аляксеевіч Лебедзеў Сяргей Паўлавіч Каралёў Валерый Іванавіч Папкоў Павел Восіпавіч Сухі Сямён Львовіч Фарада Уладзімір Рыгоравіч Шухаў
Галерэя
Спасылкі
Афіцыйны сайт МДТУ
Катэгорыя:Універсітэты Масквы Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:1830 год у Маскве
Катэгорыя:Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі