Марыя Сяргееўна Бялінская (, г. Магілёў — Белорусские актёры театра и кино ) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1953).
Біяграфія Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа (у 1944 у складзе тэатральнай франтавой брыгады). У 1965-79 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы.
Ролі Выканаўца роляў гераінь, затым — характарных. У сцэнічным мастацтве Бялінскай мяккі лірызм арганічна спалучаўся з узвышшам і драматызмам.
У тэатры Сярод лепшых роляў: Марына («Вайна вайне» Я. Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П. Глебкі), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Поля, Шурка («», «» М. Горкага), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М. Гогаля), («Гамлет» У. Шэкспіра), Марыя Аляксандраўна («Сям’я» ), Зіначка («Завея» Л. Лявонава).
У кіно Здымалася ў эпізодах серыяла «» А. Гутковіча (1980) і фільма «Апошні хлеб» Б. Сцяпанава (1963)Белинская Мария Сергеевна .
Сям’я У шлюбе з тэатральным дзеячам Іосіфам Дорскім.
Літаратура Театральная энциклопедия. Том 1/Глав. ред. С. С. Мокульский — М.: Советская энциклопедия, 1961.- 1214 стб. с илл., 12 л. илл.
Спасылкі Фатаграфія