Марына Аляксандраўна Арзамасава (нар. , , БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Бацька — Аляксандар Катовіч, займаўся скачкамі ў вышыню; маці — Равіля Аглетдынава, чэмпіёнка Еўропы і СССР у бегу на сярэднія дыстанцыі. Калі Марыне было 11 гадоў маці загінула, і яна пераехала жыць у Калінінград да матуліных сяброў — сям'і трэнераў — Аляксандра і Надзеі Гадзіятавых. Пасля заканчэння 10 класа пераехала назад у Мінск, каб скончыць школу. Затым закончыла юрыдычны факультэт БДУ.
На Чэмпіянаце свету 2011 — 21-я, Чэмпіянаце свету 2012 — 8-я, Чэмпіянаце Еўропы 2012 — 4-я. Стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 метраў (2014). Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў (2015).
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі бег 800 метраўБеларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 7 месца на дыстанцыі 800 м 1.59,10Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .
Замужам, мае дачку. Лейтэнант ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.http://nashaniva.by/?c=ar&i=134147
Спасылкі
Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Лёгкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь