BioWare Corp. — канадскі распрацоўшчык праграмнага забеспячэння. Кампанія была заснавана ў лютым 1995 года трыма медыкамі — Рэям Музікай, Грэгам Зэшчукам і Аўгусцінам Іпам. Яна размешчана ў горадзе Эдмантан, у Канадзе. BioWare спецыялізуецца на вытворчасці відэа- і камп’ютарных гульняў. Найбольшую вядомасць ёй прынеслі CRPG-бэстсэлеры, Baldur’s Gate і Neverwinter Nights. З 2003 года кампанія пачала выпускаць гульні ў жанры CRPG і для гульнявых прыставак. У прыватнасці, Star Wars: Knights of the Old Republic, выйшла як на PC, так і на Xbox. Jade Empire, доўгі час была Xbox-эксклюзівам, пазней была партавана на PC.

Музіка і Зэшчук на гэты момант узначальваюць BioWare. Музіка займае пасаду генеральнага дырэктара кампаніі, а Зэшчук — прэзідэнта кампаніі. Аўгусцін Іп пакінуў кампанію ў 1997 годзе і вярнуўся да медыцынскай практыкі.

У лістападзе 2005 было абвешчана, што BioWare і Pandemic Studios аб’яднаюцца, а фонд прыватных інвестыцый Elevation Partners укладзе сродкі ў гэта партнёрства. Тым не менш, абедзве кампаніі захавалі ўсе свае брэнды і найменні.

13 сакавіка 2006 года, BioWare абвясціла пра адкрыццё новай студыі ў Осціне, штат Тэхас. Яе ўзначалілі ветэраны гульнявой індустрыі Гордан Уолтан і Рычард ВогелPreviews — BioWare E3 Look Forward — MMORPG.com .

Увосень 2006 года BioWare абвясцілі пра распрацоўку гульні для Nintendo DSBioWare developing for DS — News at GameSpot, ёй стала Sonic Chronicles: The Dark Brotherhood, выпушчаная праз два гады .

11 кастрычніка 2007 года Electronic Arts заявіла пра набыццё кампаніі VG Holding Corp., кіравальнай BioWare і Pandemic. Увогуле EA заплаціла 860 млн долараў.

Гульні Shattered Steel (1996) Baldur's Gate (1998) Baldur's Gate: Tales of the Sword Coast (1999) MDK2 (2000) Baldur's Gate II: Shadows of Amn (2000) Baldur's Gate II: Throne of Bhaal (2001) Neverwinter Nights (2002) Neverwinter Nights: Shadows of Undrentide (2003) Neverwinter Nights: Hordes of the Underdark (2003) Star Wars: Knights of the Old Republic («KotOR») (2003) Jade Empire (2005) Mass Effect (2007) Sonic Chronicles: The Dark Brotherhood (2008) Mass Effect Galaxy (2009) Dragon Age: Origins (2009) Mass Effect 2 (2010) Dragon Age: Origins – Awakening (2010) Dragon Age 2 (2011) Star Wars: The Old Republic (2011Press Release: Launch Date for The Old Republic Announced // SWTOR.com, 12 кастрычніка 2011) Mass Effect 3 (2012) Dragon Age III (Дата выхаду не абвешчана) Ultima Forever (Дата выхаду не невядомая)

Гульні іншых распрацоўшчыкаў, якія выкарыстоўваюць рухавічкі BioWare Planescape Torment (1999) Icewind Dale (2000) Icewind Dale: Heart of Winter (2001) Icewind Dale II (2002) Star Wars: Knights of the Old Republic II: The Sith Lords (2004) Neverwinter Nights 2 (2006) The Witcher (2007)

Спасылкі Афіцыйны сайт BioWare Corp.

Катэгорыя:Вытворцы відэагульняў Канады