Полацкая і Глыбоцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая ўключае заходнюю частку Віцебскай вобласці з цэнтрам у Полацку. Гістарычна, кіруючыя епіскапы мелі рознае тытулаванне: Полацкія; архіепіскапы Полацкія і Віцебскія; Полацкія, Віцебскія і Мсціслаўскія; Полацкія і Велікалуцкія; епіскапы Полацкія і Віленскія; Полацкія і Глыбоцкія.
Гісторыя
Полацкая епархія вядзе сваю гісторыю ад канца Х — пачатку XI ст., калі тут была заснавана першая на Беларусі епіскапская кафедра. Меркаванне пра яе заснаванне менавіта ў 992 годзе не пацвярджаюць крыніцы. Ва ўсякім разе гэта адбылося ў валадаранне князя Ізяслава (сына Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды) або яго сына Брачыслава.
У X—XIII стст. у яе склад уваходзіла тэрыторыя з гарадамі Віцебск, Мінск, Ізяслаўль, Лагойск, Слуцк, Друцк, Навагрудак, Орша, Лукомль.
З 1391 года кафедра атрымала статус архіепархіі.
Знаходзілася ў кананічнай юрысдыкцыі: Кіева-Літоўскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхата (1315—1329, 1356—1362, 1415—1419); Кіеўскай мітраполіі (1620—1628). Пасля ўзяцця Полацка ў 1563 годзе войскамі Івана Грознага на некаторы час перайшла ў распараджэнне Маскоўскай мітраполіі.
З кастрычніка 1596 года па кастрычнік 1620 года, са жніўня 1628 года па чэрвень 1657 года епархія заставалася без епіскапа ў сувязі з пераходам духавенства ва ўніяцтва. У 1662 годзе епархія канчаткова была скасавана.
У 1833 годзе епархія была адроджана і называлася Полацкай і Віленскай. У яе склад увайшлі землі Віцебскай, Віленскай і Курляндскай губерняў. З 1840 года епархія называлася Полацкай і Віцебскай.
У 1840—1856 гадах дзейнічала Полацкая духоўная семінарыя. У 1856 годзе яна была пераведзена ў Віцебск, але працягвала называцца Полацкай да снежня 1871 года.
Да пачатку Другой сусветнай вайны на Полацкай зямлі не засталося ніводнага дзеючага храма. Епархія спыніла сваё існаванне.
Падчас вайны адкрылася некалькі храмаў і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.
У 1955 годзе ў Віцебскай вобласці налічвалася 26 цэркваў, але 10 з іх і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр былі закрыты ў час хрушчоўскіх ганенняў на Царкву.
Царкоўнае жыццё стала аднаўляцца толькі ў канцы 1980-х гадоў. 6 ліпеня 1989 года Полацкая епархія была адроджана.
Сучасны стан Тэрыторыя епархіі ўключае: тэрыторыі Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Мёрскага, Полацкага, Пастаўскага, Расонскага, Ушацкага, Шаркоўшчынскага раёнаў.
Кафедральныя саборы — Богаяўленскі (Полацк), Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (Глыбокае).
Налічвае (2012): 100 прыходаў; 63 свяшчэннаслужыцелі (59 святароў, 4 дыяканы).
Кіруючы архірэй з 30 жніўня 2009 года — Ігнацій (Луковіч), епіскап Полацкі і Глыбоцкі.
Благачынныя акругі Полацкае (16 прыходаў) Глыбоцкае (18 прыходаў) Браслаўскае (8 прыходаў) Верхнядзвінскае (9 прыходаў) Докшыцкае (13 прыходаў) Мёрскае (14 прыходаў) Пастаўскае (7 прыходаў) Шаркаўшчынскае (8 прыходаў) Расонскае (2 прыходу) Ушацкае (5 прыходаў)Полацкая епархія.
Манастыры Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр (Браслаў, вул. Савецкая, 38) Свята-Міхайлаўскі Беразвецкі жаночы манастыр (Глыбокае, вул. Ф. Скарыны, 77)
Епіскапы полацкія і глыбоцкія
Глеб (Савін) (12 жніўня 1992 — 28 снежня 1996) Філарэт (Вахрамееў) (28 снежня 1996 — 17 ліпеня 1997), мітр. Мінскі Феадосій (Більчанка) (10 жніўня 1997 — 30 жніўня 2019) Ігнацій (Луковіч) (з 30 жніўня 2019) </div>
Галерэя
Крыніцы
Літаратура Сапунов А. П. Исторические судьбы Полоцкой епархии с древнейших времен до половины XIX века / сост. и изд. А. Сапунов. — Витебск, 1889. — 172 с. Горидовец В. Церковная жизнь на территории Полоцко-Витебской епархии в период немецкой оккупации в 1941—1944 годах // Вестник церковной истории. 2008. — № 2(10). — С. 279—284.
Спасылкі Полацкая епархія афіцыйны сайт епархіі Інфармацыя на сайце Беларускага экзархата Полацкая і Глыбоцкая епархія афіцыйны сайт МП
Катэгорыя:Рэлігія ў Полацку