Міхаіл Андрэевіч Белуш (, в. Руда Ліпічанская, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — , в. Купіск, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну — С. 82, загінуў у баі.

Біяграфія

З мая 1943 радавы партызанскага атрада «Кастрычнік» партызанскай брыгады Першамайская Баранавіцкай вобласці. Атрад базаваўся ў Ліпічанскай пушчы. На рахунку Міхаіла Белуша 8 падарваных варожых эшалонаў.

Гібель 16 чэрвеня 1944 года партызаны атрада «Кастрычнік» ўступілі ў бой з мясцовым гарнізонам у вёсцы Купіск.

Паводле савецкай афіцыйнай версіі, становішча партызан ускладнялася тым, што на іх шляху быў варожы дзот, з двух амбразур якога білі кулямёты. Міхаіл Белуш са звязкай гранат прарваўся на перадавую і змог абясшкодзіць адну амбразуру, аднак другая працягвала страляць. Тады Міхаіл паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава і накрыў сваім целам амбразуру, дазволіўшы свайму атраду прарвацца на пазіцыі ворага.

Паводле сведчанняў мясцовага старажыла Віктара Карабача, якія пераказаў Зміцер Бартосік, Міхаіла Белуша і яго таварыша забіў з аўтамата паліцай. Існуе таксама версія, што закрыў грудзьмі амбразуру Мікалай Кадура, пахаваны затым на мясцовых могілках, а Белуша прызначылі героем таму, што быў камсамольцамЗ. Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы… — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. — С. 193—198.

Ушанаванне памяці Пасля заканчэння вайны яго астанкі перанеслі ў брацкую магілу ў Карэліцкім раёне. На месцы яго гібелі ў вёсцы Купіск, а таксама на радзіме ў вёсцы Руда Ліпічанская, пастаўлены помнікі.

Міхаіл Андрэевіч Белуш быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені.

Імем Міхаіла Белуша названы вуліцы ў Дзятлаве, Гродна, Навагрудку, Карэлічах, Мастах, вёсцы Руда Ліпічанская. Яго імя было прысвоена швейнай фабрыцы ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. У савецкі час імя М. А. Белуша традыцыйна прысвойвалася піянерскім арганізацыям і школам Беларусі.

Літаратура

Катэгорыя:Воіны, якія закрылі целам амбразуру Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі