Тэрмін асіміляцыя ( — прыпадабненне) выкарыстоўваецца ў некалькіх абласцях ведаў:
Асіміляцыя, біялогія — сукупнасць працэсаў сінтэзу ў жывым арганізме. Асіміляцыя, геалогія — працэс паглынання і перапрацоўкі (расплаўленне або растварэнне) магмай асадкавых або метамарфічных парод. Асіміляцыя, лінгвістыка — прыпадабненне артыкуляцыі аднаго гуку артыкуляцыі іншага. Асіміляцыя, сацыялогія — страта адной часткай соцыума (ці цэлым этнасам) сваіх адметных рыс і замена запазычанымі ў іншай часткі (іншага этнаса). Асіміляцыя, вентыляцыя — развядзенне шкодных канцэнтрацый пар і газаў. Асіміляцыя, псіхалогія — працэс інтэграцыі вонкавых аб'ектаў (людзей, прадметаў, ідэй, каштоўнасцяў) і несвядомых зместаў у свядомасць.
Гл. таксама Дысіміляцыя