Бе́лае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дахнарка за 5 км на поўнач ад горада Полацк.
Плошча паверхні возера 1,09 км². Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1,18 км. Глыбіня возера дасягае 3,1 м. Плошча вадазбору 34,7 км².Катлавіна Белага возера рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія даўжынёй 5,1 км утварае некалькі заліваў і мысоў. Берагі возера сплавінныя, на поўначы высокія и абразійныя. Пойма шырынёй ад 50—150 метраў да 1 км, забалочаная і тарфяністая. Дно плоскае. Мелкаводдзе пясчанае. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 2 м. прыбрэжная расліннасць займае палосу шырынёй 30—180 м.
У возера ўпадае канал Рабінаўка, працякае рака Дахнарка, злучаючая Белае з азёрамі Чорнае і Дахнарскае. Каля возера вёскі Гендыкі, Булаўкі.
У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, сазан, лешч і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Озёра Полоцкого района Иванов В. Г. Всё озёра Беларуси. Т. 1.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна