thumb|Дзяржаўная Эмблема Ісламскай Рэспублікі Іран Дзяржаўная Эмблема Ісламскай Рэспублікі Іран уяўляе сабою стылізаваны надпіс «Алах» араба-персідскім пісьмом () і складаецца з чатырох паўмесяцаў і меча, якія сімвалізуюць ісламскі сімвал веры — «Няма Бога, акрамя Алаха» () і Пяць слупоў ісламу. Яе цюльпанападобная форма — даніна старажытнаму павер'ю, паводле якога на магіле загінулага за Іран вырастае чырвоны цюльпанInstitute of Standards and Industrial Research of Iran .

Дзяржаўная эмблема ІРІ распрацавана мастаком Хамідам Надзімі і зацверджана Аяталай Хамейні 9 мая 1980 года. Гэты сімвал Ірана зашыфраваны ў сістэме Юнікод і мае код U+262B (☫).

Гл. таксама Сцяг Ірана Гімн Ірана

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Ірана Іран