Сла́ўкавічы (, ) — вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слаўкавіцкага сельсавета, у 1924—2005 гадах яго цэнтр.
Геаграфія Знаходзіцца за 27 кіламетраў на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Глуск, за 197 кіламетраў ад Магілёва, за 27 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рабкор. У напрамку на паўднёвы захад ад вёскі пралягае Слаўкавіцка-Ямінскі канал.
Насельніцтва 460 жыхароў, 188 двароў (2001).
Інфраструктура Лясніцтва, піларама Базавая школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік у гонар Глускіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, рэдакцыі газеты «Сацыялістычная вёска».
Літаратура
Ліст карты N-355-117. Выданне 1981 года.
Катэгорыя:Слаўкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глускага раёна