Чорнае возера — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, на мяжы з Невельскім раёнам Пскоўскай вобласці Расіі.
Плошча паверхні возера 1,56 км². Даўжыня 2,83 км, найбольшая шырыня 0,78 км. Глыбіня возера дасягае 2,5 м, сярэдняя каля 1 м. Катлавіна Чорнага возера тэрмакарставага тыпу, складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны невыразныя. Вышыня схілаў у паўднёвай частцы возера да 30 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі сплавінныя, на поўдні, паўднёвым ўсходзе і паўночным захадзе нізкія пясчаныя і тарфяністыя. На захадзе і поўначы заходняга плёса і вакол усходняга плёса пойма шырынёй 50—300 метраў. Дно возера плоскае і выслана сапрапелем. Найбольшыя глыбіні ў цэнтры заходняга плёса. На возеры востраў плошчай каля 0,1 га.Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Белае, выцякае ручай Чарнуя ў возера Іса.Возера зарастае па ўсёй плошчы (рдзесты, эладэя, рагаліснік і інш.). Уздоўж берагоў у асобных месцах палосай шырынёй 10—30 м растуць трыснёг, чарот і хвошч.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, джгір, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Возера Чорнае
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі