Алег Георгіевіч Слука (нар. , вёска Лабковіца, , Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык, журналіст, дзяржаўны дзеяч. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1989).

Біяграфія Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1968) і аспірантуру пры ім. Працаваў на факультэце журналістыкі БДУ з 1971 года. Кандыдацкую (1971) і доктарскую (1986) дысертацыі па гісторыі. Прафесар (1990).

У 1986—1995 гадах дэкан факультэта журналістыкі БДУ. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1995—1997). Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997—2001). Рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (2002—2004). З 2004 года прафесар кафедры гісторыі журналістыкі і літаратуры факультэт журналістыкі БДУ.

Даследуе пытанні гісторыі, тэорыі і практыкі сродкаў інфармацыі, тэорыі ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

Аўтар прац «Голас рэвалюцыйнай моладзі» (1978), «Слова ў камсамольскім страі» (1980), «Камсамольскі радок»(1984), «Мадэль устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь» (1999, вучэбнага дапаможніка «Беларуская журналістыка» (ч.1, 2000), манаграфіі «Нацыянальная ідэя» (2001)

Узнагароды і званні Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) і Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (1994). Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001); званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» (1996).

Узнагароджаны ганаровымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2001) і «Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь» (2006).

Навуковыя працы Слука, А. Г. Беларуская журналістыка: вучэб. дапам.: у 3 ч. / А. Г. Слука. — Мінск, 2000—2009. — Ч. 1. — 2000. — 230 с.; Ч. 2. — 2003. — 234 с.; Ч. 3. — 2009. — 398 с. Слука, А. Г. Нацыянальная ідэя — шлях народа (Генезіс праблемы) / А. Г. Слука. — Мінск, 2005. — 426 с. Слука, А. Г. Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці (метадалогія фарміравання) / А. Г. Слука. — Мінск, 2007. — 233 с. Слука, А. Г. Нацыянальная ідэя / А. Г. Слука. — Мінск, 2008. — 363 с.

Літаратура

Спасылкі

Слука Олег Георгиевич // Факультэт журналістыкі БДУ

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Рэктары Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута Катэгорыя:Намеснікі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэканы факультэта журналістыкі БДУ