Паўночнакітайская мова («паўночныя дыялекты кітайскай мовы», таксама бэйфанхуа () або гуаньхуа () — найбуйнейшая кітайская мова або асноўная дыялектная група кітайскай мовы (у залежнасці ад вызначэнні статусу кітайскіх ідыёмаў), якая аб'ядноўвае блізкія адзін да аднаго кітайскія дыялекты, распаўсюджаныя на большай частцы паўночнага і паўднёва-заходняга Кітая.

На аснове пекінскага дыялекту гэтай групы стварылі ў 50-60 гг. ХХ ст. маўленчы стандарт путунхуа, які стаў афіцыйнай вуснай мовай краіны. Уключае ў тым ліку дунганскую мову, якая вылучаеццы выключна этна-сацыялінгвістычна.

У заходняй літаратуры паўночнакітайскую мову звычайна завуць мандарынскай, або мандарынскай кітайскай (). Назва ўзнікла як калька c кіт. гуаньхуа (літар. — афіцыйная гаворка), ад заходняй назвы вышэйшых кітайскіх чыноўнікаў (гуань) — мандарынаў.

Пад кітайскай мовай, як правіла, маюць на ўвазе менавіта яе паўночную разнавіднасць або стандартную форму — путунхуа.

Дыялекты thumb|left|400px|Распаўсюджванне васьмі асноўных паўночнакітайскіх дыялектных падгруп у КНР Асноўныя дыялектныя групы паўночнакітайскай: 东北 = Паўночна-усходняя галіна 北京 = Пекінская галіна 冀鲁 = Галіна Цзі-Лу (хэбэйска-шаньдунская галіна) 胶辽 = Галіна Цзяа-ляа (ляадунска-шаньдунская галіна) 中原 = Чжун'юаньская галіна (раёны раўніны Чжун'юань: Сюйчжоу — Чжэнчжоу — Сіянь — Сінін і паўднёвыя раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна) 兰银 = Галіна Лань-інь (раёны Ланьчжоу — Іньчуань і ўсходнія раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна) 江淮 = Цзянхуайская галіна (левабярэжнае нізоўе ракі Янцзы: Ухань — Хэфэй — Тайчжоу — Яньчэн) 西南 = Паўднёва-заходняя галіна

Часам у склад паўночнакітайскай уключаюць таксама цзіньскую мову (цзінь; 45 млн чал.), распаўсюджаную ў правінцыі Шаньсі, на поўначы правінцый Шэньсі і Хэбэй, і ў часткі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія.

Літаратура Завьялова О. И. Диалекты китайского языка. М., 1996. Коряков Ю. Б. Китайские языки // Большая российская энциклопедия. Том. XIV. М.: Изд-во БРЭ, 2009. Language atlas of China / Ed. Wurm S.A. etc. Hong Kong, 1988. Yan M.M. Introduction to Chinese Dialectology. Munich, 2006.

Спасылкі

Катэгорыя:Кітайска-тыбецкія мовы Катэгорыя:Мовы Кітая