Відэаклі́п, відэаролік або проста кліп (ад ) — непрацяглая па часе мастацка складзеная паслядоўнасць кадраў. Відэакліпы найбольш часта ўжываюцца для рэкламы тавараў і паслуг і для візуальнага суправаджэння аўдыёкампазіцый на тэлебачанні. Мастацтва здымкі і мантажу відэакліпаў вылучаюць як асобны кароткаметражны падвід кінамастацтва. Кліпы звычайна маюць больш «дробны» мантаж, у параўнанні з кароткаметражным кіно, і ў іх больш часта выкарыстоўваюцца спецэфекты.
Літаратура
Катэгорыя:Відэа Катэгорыя:Музычныя фільмы Катэгорыя:Музычныя відэа