Дзмітрый Мікалаевіч Смоліч () — савецкі оперны . Народны артыст СССР (1979).

Біяграфія Нарадзіўся 11 красавіка 1919 года ў сям’і опернага рэжысёра Мікалая Смоліча. У 1941 годзе скончыў оперна-драматычную студыю імя К. С. Станіслаўскага.

Працаваў рэжысёрам кіеўскага Тэатра оперы і балета імя Т. Р. Шаўчэнкі (1941—1956), галоўным рэжысёрам Чалябінскага тэатра оперы і балета імя М. І. Глінкі (1956—1958), рэжысёрам Адэскага тэатра оперы і балета (1958—1961), галоўным рэжысёрам кіеўскага Тэатра оперы і балета імя Т. Р. Шаўчэнкі (з 1970).

У 1962—1970 гадах з’яўляўся мастацкім кіраўніком і галоўным рэжысёрам Тэатра оперы і балета Беларусі.

Памёр 28 красавіка 1987 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках каля бацькі.

Прызнанне і ўзнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Грузінскай ССР (1953) Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1958) Народны артыст Украінскай ССР (1960) Народны артыст Беларускай ССР (1964) Народны артыст СССР (1979) Дзяржаўная прэмія УССР імя Т. Шаўчэнкі (1971) — за пастаноўку опернага спектакля «Залаты абруч» Б. М. Ляташынскага ў Львоўскім тэатры імя І. Я. Франка Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя З. П. Паліяшвілі (1973) Ордэн «Знак Пашаны» (1951) і медалі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання