Фанетычная транскрыпцыя (ад праз, перад і пісьмо, пісанне, літаральна — перапісванне), спецыяльная сістэма запісу гукаў, якая выкарыстоўваецца пры апісанні фанетычных з’яваў.
Неабходнасць увядзення такой сістэмы выклікана вялікай разнастайнасцю гукаў у мовах сукупна з неабходнасцю з максімальнай дакладнасцю перадаваць вымаўленне на пісьме, а таксама тым, што звычайнае арфаграфічнае пісьмо не прыстасаванае да выканання такой задачы.
Фанетычная транскрыпцыя грунтуецца на наступных прынцыпах: кожная яе літара павінна азначаць гук; у ёй не павінна быць літар, якія б не азначалі ў ёй гукаў; кожная літара павінна заўсёды азначаць адзін і той самы гук; кожная літара павінна азначаць толькі адзін гук, а не спалучэнне гукаў.
У аснове ф.т. можа ляжаць хоць-які алфавіт (напр., у аснове беларускай ф.т. ляжыць беларуская кірыліца), або сукупнасць літар розных алфавітаў, з магчымым выкарыстаннем дыякрытычных знакаў. Але літары, якія не адпавядаюць прынцыпам ф.т., выкарыстоўвацца не могуць (напр., у ф.т. на аснове кірыліцы нельга выкарыстаць літары «е», «ё», «ю», «я»).
Гл. таксама Міжнародны фанетычны алфавіт (IPA) Беларуская фанетычная транскрыпцыя Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы
Літаратура
Катэгорыя:Фанетыка Катэгорыя:Транслітарацыя і транскрыпцыя