Лядня́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр раёна — мястэчка Ляды. Плошча 340,66 км², насельніцтва 22 085 чал. (1928).

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 6 сельсаветаў: Баеўскі, Бельскі, Іскозскі, Ляднянскі, Расткоўскі, Слатаўшчынскі. 24 верасня 1926 года Ляднянскі сельсавет скасаваны, пры гэтым былі ўтвораны Сазонаўскі сельсавет і Ляднянскі местачковы Савет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дубровенскага раёна.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі

Катэгорыя:Гісторыя Дубровенскага раёна