Валянцін Емяльянавіч Бяляеў (, в. Вядзец, Сенненскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. на Заходнім фронце. У партызанах з красавіка 1942 года: камандзір групы, атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 г. камісар 2-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. З 1944 года на гаспадарчай, партыйнай, прафсаюзнай і савецкай рабоце. Скончыў Мінскую ВПШ ў 1959.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сенненскім раёне