Кінг Уоліс Відар ( , г. Галвестан, штат Тэхас, ЗША — ) — амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсар.
Пасля вучобы ў Ваеннай акадэміі ў Тэхасе пачаў здымаць сюжэты для кінахронікі (1913). 3 1917 года — у Галівудзе. 3 1923 года працаваў у фірме «Метро-Голдвін-Маер», дзе паставіў практычна ўсе свае фільмы. Яны з’явіліся этапам у развіцці рэалістычнага кірунку ў амерыканским кінамастацтве: «Вялікі парад» (1925), «Натоўп» (1928), «Хлеб наш надзённы» (1934), «Цытадэль» (1938, паводле аднайменнага рамана А. Кроніна), «Вайна і мір» (1956; паводле Л. Талстога; разам з італьянскімі кінематаграфістамі). Пасля 1959 года ставіў кароткаметражныя эксперыментальныя фільмы.
Спецыяльная прэмія «Оскар» 1978.
Выбраная фільмаграфія — Паварот дарогі / The Turn in the Road — Іншая палова / The Other Half — Гонар сям’і / The Family Honor — Душка Пегі / Peg o' My Heart — Бронзавая жанчына / The Woman of Bronze — Тры мудрых дурня / Three Wise Fools — Дзікія апельсіны / Wild Oranges — Маладое віно / Wine of Youth — Яго гадзіна / His Hour — Жонка кентаўра / The Wife of the Centaur — Вялікі парад / The Big Parade — Багема / La Boheme — Бардэліс Цудоўны / Bardelys the Magnificent — Натоўп / The Crowd — Патсі / The Patsy — Людзі мастацтва / Show People — Алілуя / Hallelujah! — Не такая ўжо дурная / Not So Dumb — Чэмпіён / The Champ — Вяртанне незнаёмкі / The Stranger’s Return — Хлеб наш надзённы / Our Daily Bread — Шлюбная ноч / The Wedding Night — Тэхаскія рэйнджары / The Texas Rangers — Стэла Далас / Stella Dallas — Цытадэль / The Citadel — Паўночна-заходні праход / Northwest Passage — Таварыш Ікс / Comrade X — Дуэль пад сонцам / Duel in the Sun — Крыніца / The Fountainhead — За лесам / Beyond the Forest — Маланка б’е двойчы / Lightning Strikes Twice — Чалавек без зоркі / Man Without a Star — Вайна і мір / War and Peace — Саламон і царыца Саўская / Solomon and Sheba
Катэгорыя:Рэжысёры нямога кіно Катэгорыя:Рэжысёры вестэрнаў Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША