Бе́лае возера — возера ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Ясельда за 14 км на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза каля горада Белаазёрск.
Плошча паверхні возера 5,06 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,9 м.Катлавіна Белага возера круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя, берагі забалочаныя. Дно возера плоскае і глеістае. Уздоўж берагоў расце чарот, трыснёг, рдзесты.У возера ўпадаюць 4 каналы і выцякае канал у Ясельду.
Возера выкарыстоўваецца ў якасці крыніцы тэхнічнага водазабеспячэння і ахаладжальніка Бярозаўскай ДРЭС.
Літаратура
Спасылкі Белае возера Березовская ГРЭС
Катэгорыя:Азёры Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Ясельды