Жыро́віцы. Сустракаецца таксама варыянт Жыро́вічы (, ), часта Жыро́вічы () — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Шчара (за 1 км ад яе). Адміністрацыйны цэнтр Жыровіцкага сельсавета. Месцяцца за 10 км на поўдзень ад Слоніма, за 138 км ад Гродна; на аўтамабільнай дарозе, што злучае Слонім з шашой Мінск — Брэст. Побач пралягае Еўрапейскі маршрут E85.
У Жыровіцах месціцца даўні манастыр, у цяперашні час комплекс Беларускай праваслаўнай царквы.
Назва Афіцыйная, нарматыўная форма назвы — Жыро́віцы. Паводле слонімскага краязнаўца Сяргея Чыгрына, яна ўзнікла пад польскім уплывам (ад )Сяргей Чыгрын. Назвы нашых вёсак // «Газета Слонімская» № 653, 9 снежня 2009..
На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Жыровічы» ад прозвішча Жыровіч С. 124..
У ХІХ стагоддзі ў Слоніме фіксавалася прозвішча Жыроўскі, паблізу (Луконіца) — Жыровіч. Па той бок Нёмана (Лядск) было Жырэвіч, а ў Браслаўскім краі (Гірэйшы) — Жырэль. Было горадзенскае Жырhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-4WJ1?i=657&cat=1054770
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-Y387-G?i=110&cat=2356543
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89FL-39JH-B?i=66&cat=2325345
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-T9VB-Q?i=385&cat=1650074&lang=de
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-LSQV-5?i=118&cat=2325238. Прозвішчы тыпу Жыр, Жыраў беларускі антрапаніміст Мікалай Бірыла звязваў з русізмам жыр «тлушч»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 151..
З іншага боку, ёсць латышскае Žirshttps://uzvardi.lv/surname/813495, літоўскае Žironishttps://pavardes.lki.lt/?pv=34e9be6d1ecc5fc8a1d903f14865807e. Аснова Žir- у старадаўнім балцка-літоўскім двухасноўным імені Žir-mantas, ад якога сучаснае літоўскае прозвішча Žirmantashttps://pavardes.lki.lt/?pv=813f941721c23866b6cf7cfe61fc7913Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 168.. У суседніх да Слоніма Ружанах ажно да пачатку ХХ ст. фіксавалася прозвішча Жырмонтhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-Z9PC-R?i=794&cat=782473
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-SST4-7?i=514&cc=4158550&cat=782473.
Гісторыя У сярэдзіне XV стагоддзя Жыровічы належалі Гойцавічам (вядомы браты Юшка, Івашка і Федзька), але да канца стагоддзя іх род згас. Паміж 1493—1495 гадамі вялікі князь Аляксандр даў Жыровічы свайму маршалку Солтану Аляксандравічу. У 1495 годзе пан Солтан памёр, пакінуўшы адзінага непаўнагадовага сына Аляксандра.
Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) Жыровіцы ў складзе Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. З 1565 года пачалі праводзіцца кірмашы. Пад 1587 годам упершыню згадваецца Жыровіцкі манастыр. З 1610-х гадоў мясціна знаходзілася ў валоданні Л. Сапегі, потым І. Мялешкі.
У 1624 годзе Жыровіцы атрымалі статус мястэчка, а ў 1652 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў паселішчу магдэбургскае права. Неўзабаве Жыровіцы сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу». Падчас Трынаццацігадовай вайны ў 1655 годзе казацкія загоны спалілі мястэчка і манастыр.
19 верасня 1730 года ў Жыровіцах адбылася ўрачыстая каранацыя цудоўнага абраза Маці Божай. Карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, ахвяравала княгіня Ганна Радзівіл. Абраз захоўваўся пад шклом у залачоных шатахАнатоль Бутэвіч. Цудатворная i збаўча-моцная абярэжніца Беларусі // «Звязда» № 98—99, 18 мая 2001..
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жыровіцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. Цягам 1810—1828 тут знаходзілася рэзідэнцыя грэка-каталіцкага епіскапа Брэсцага. У 1828—1839 гадах Жыровіцы былі цэнтрам Літоўскай уніяцкай, а ў 1840—1845 гадах — Літоўскай праваслаўнай епархіі. У 1880-я ў мястэчку дзейнічалі 3 царквы; працавалі духоўнае і жаночае народнае вучылішчы, 3 крамы, 3 шынкі; рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.
У Першую сусветную вайну Жыровіцы занялі нямецкія войскі. У 1919—1920 гадах мястэчка пераходзіла з рук у рукі — ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жыровіцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.
У 1939 годзе Жыровіцы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Слонімскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 год тут было 430 двароў, на 1994 год — 650. У 2005 годзе Жыровіцам прысвоены статус аграгарадкаКЛУБНЫЕ УЧРЕЖДЕНИЯ РАЙОНА .
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 г. — 226 муж., з іх шляхты 22, духоўнага саслоўя 11, мяшчан-хрысціян і сялян 187, жабракоў 6. XX стагоддзе: 1921 г. — 508 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII, Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1971 г. — 2597 чал.; 1994 г. — 3500 чал.; 1993 г. — 2905 жыхароў, 645 двароў. XXI стагоддзе: 2005 г. — 2570 чал.
Адукацыя У Жыровіцах працуюць дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж (з 1945), сярэдняя школа (з 1966) і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова.
Медыцына Медыцынскія паслугі аказваюць бальніца і амбулаторыя.
Эканоміка 12 гандлёвых прадпрыемстваў, філіял Беларусбанка і пошта.
Турыстычная інфармацыя
Жыровіцы — цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Уваходзяць у турыстычныя маршруты «Мураваны летапіс Панямоння», «Мураваны летапіс Слоніма і Жыровіцаў».
Славутасці У вёсцы размяшчаецца архітэктурны комплекс былога ўніяцкага (цяпер праваслаўнага) Свята-Успенскага манастыра, які складаецца з наступных збудаванняў: Гаспадарчыя пабудовы (XVIII—XX стст.) Званіца (1828) Кляштарны корпус (XVII—XVIII стст.) Цэрквы: Успенскі сабор (1613—1650), Богаяўленская царква (1672 або 1769), Крыжаўзвіжанская царква (1769).
Апроч таго, на паўночнай ускраіне вёскі, на могілках, захавалася драўляная Свята-Георгіеўская царква (кан. XVIII ст.).
Размешчана капліца ў гонар Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі, каля крыніцы святой вады.
Страчаная спадчына Сядзіба «Старыя Жыровіцы».
Галерэя
Вядомыя асобы Яўген Іванавіч Хлябцэвіч (1884—1953) — беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец.
Цікавыя факты У Жыровіцах забаранялася сяліцца яўрэям; паводле дакумента часоў Яна Казіміра (захоўваўся яшчэ ў канцы XIX ст.) яўрэям не дазвалялася нават спыняцца тут на начлег, а ў часе праезду праз мястэчка яны мусілі ісці пешшу, з непакрытай галавой і басанож.
Гл. таксама Мінская духоўная акадэмія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
.
Катэгорыя:Жыровіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства