Эдмунд Гусерль (Гусэрль) (; — ) — нямецкі філосаф.

Прафесар у Гале, Гётынгене, Фрайбургу. Аўтар прац «Лагічныя даследаванні» (Т. 1-2; 1900—1901), «Філасофія як дакладная навука» (1911) і інш.

Светапогляд Заснавальнік фенаменалогіі. Паводле Гусерля, філасофія не мае дачынення ні да навакольнага свету, ні да навук, што яе вывучаюць; яе прадмет — толькі з'явы (феномены) свядомасці, якія разглядаюцца як адзіныя і непасрэдна дадзеныя. Лічыў асабістыя перажыванні суб'екта, яго ўспрыманне і інтуіцыю асноўным крытэрыем ісціны. Вылучыў ідэю «жыццёвага свету» як першаснага сацыяльна-культурнага вопыту. Сцвярджаў, што з дапамогай рэканструкцыі «жыццёвага свету» мінулых культур можна вытлумачыць змест і глыбінную сутнасць пісьмовых помнікаў розных гістарычных эпох. Погляды Э. Гусерля паўплывалі на станаўленне і развіццё філасофскай антрапалогіі, экзістэнцыялізму, іншых філасофскіх кірункаў.

Беларускія пераклады «Філасофія як дакладная навука». Пер. Л. Баршчэўскага. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2023. ISBN 978-985-7247-63-9.

Зноскі

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. — Мн., 1997. — С. 543. Великие мыслители Запада. — М., 1998. — С. 608. Гусерль Эдмунд // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.

Спасылкі

Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Фенаменолагі Катэгорыя:Пахаваныя ў Фрайбургу