HSPA ( — высокахуткасная пакетная перадача даных) — тэхналогія бесправоднай шырокапалоснай радыёсувязі, якая выкарыстоўвае пакетную перадачу даных і з’яўляецца надбудовай да мабільных сетак WCDMA/UMTS
Тэхналогія грунтуецца на двух папярэдніх стандартах: HSDPA - таксама вядомы як 3.5G ці 3G+; HSUPA.
Максімальная тэарэтычная хуткасць перадачы даных па стандарце складае 14,4 Мбіт/сек (хуткасць перадачы даных ад базавай станцыі на ўсіх лакальных абанентаў) і да 5,8 Мбіт/сек ад абанента да станцыі.
Першыя этапы ўкаранення стандарту звычайна маюць хуткасць 3,6 Мбіт/сек да абанента HSDPA (D-downlink). Пасля ўкаранення другога этапу HSUPA (U-uplink, гэта значыць паскарэння перадачы ад абанента) усю сістэму і завуць скарочана HSPA.
Гл. таксама 3G HSDPA
Спасылкі HSDPA vs. WiMAX: параўнанне характарыстак і перспектыў тэхналогій перадачы даных.
Катэгорыя:Тэлекамунікацыі Катэгорыя:Стандарты 3GPP