Іосіф Васі́льевіч Лагу́н (, в. Мікіцёнкі, Дзісенскі павет, Віленская губерня, цяпер Шаркаўшчынскі раён — ) — беларускі бальшавіцкі дзеяч, удзельнік усталявання бальшавіцкай улады на Беларусі.
З верасня 1917 г. член Выканкома Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Петраградзе, кіраваў партыйнай школай. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброеннага паўстання ў Петраградзе. У снежні 1917 удзельнічаў у Першым Усебеларускім з'ездзе, пасля разгону з'езда абраны яго Радай у склад Выканкаму. З красавіка 1918 г. старшыня 1-й Беларускай секцыі РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме партыі, пазней загадчык Петраградскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята, член таварыства аматараў беларускага народнага мастацтва ў Петраградзе. Дэлегат Усерасійскага з'езда бежанцаў-беларусаў у Маскве (1918). На 1-м з'ездзе КПБ выбраны членам Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Член ЦВК БССР. У студзені 1919 г. накіраваны ЦБ КП(б)Б у Дзісенскі павет, з мая 1919 г. у Чырвонай Арміі. Загінуў на Заходнім фронце.
Літаратура
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне Катэгорыя:Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б