__NOTOC__ 31 студзеня — трыццаць першы дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі right|thumb|120px|Шымпанзэ «Хэм» перад касмічным палётам 314: Пачатак пантыфікату Папы Рымскага Сільвестра I. 828: З Александрыі ў Венецыю прывезены мошчы евангеліста Марка. З таго часу Марк—святы заступніка Венецыі, а сама рэспубліка завецца Рэспублікай Святога Марка. Таксама пачалося будаўніцтва сабора Святога Марка. 1714: У Санкт-Пецярбургу заснавана Кунсткамера, найстарэйшы музей Расіі. 1902: У выніку землетрасення амаль цалка разбурана Шэмаха. 1918: Утварэнне Беларускага нацыянальнага камісарыята. 1920: Прыняты Статут Люшні — канстытуцыйны акт Княства Албанія. 1944: Пачатак чатырохдзённай бітвы за Кваджалейн у Ціхім акіяне паміж ЗША і Японіяй. Бітва скончылася знішчэннем буйнога японскага гарнізона і ўзяццем кантролю над Маршалавымі Астравамі амерыканскімі ваеннымі. 1961: Першы запуск амерыканцамі ў космас жывой істоты — шымпанзэ. 2020: Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з Еўрапейскага Саюза.

Нарадзіліся thumb|left|120px|Франц Шуберт 1715: Клод Адрыян Гельвецый, французскі літаратар і філосаф 1769: Андрэ Жак Гарнерэн, першы ў свеце парашутыст 1797: Франц Шуберт, аўстрыйскі кампазітар (пам. 19.11.1828) 1833: Станіслаў Сільвестровіч, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў 1848: Натан Штраўс, амерыканскі філантроп і гуманіст 1868: Тэадор Уільям Рычардс, амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1914 (пам. 2.4.1928) 1881: Ганна Паўлава, расійская балерына 1881: Салмэ Кан, эстонскі хормайстар, педагог 1892: Алесь Гурло, беларускі паэт (пам.4.2.1938) 1911: Ванга, знакамітая балгарская прадракальніца (пам. 11.11.1996) 1929: Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык 1930: Збігнеў Макоўскі, польскі мастак 1935: Кэндзабура Оэ, японскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1994 1937: Рэгімантас Адамайціс, літоўскі акцёр 1975: Альгерд Бахарэвіч, беларускі пісьменнік і перакладчык 1977: Кэры Вашынгтан, амерыканская актрыса

Памерлі thumb|left|120px|Алан Мілн 1606: Гай Фокс, самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы 1891: Жан-Луі-Эрнэст Месан'е, французскі мастак 1930: Бенедыкт Дыбоўскі, заолаг, прыродазнаўца, лекар (нар. 11.5.1833) 1933: Джон Галсуорсі, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1932 (нар. 14.8.1867) 1956: Алан Аляксандр Мілн, англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра Віні-Пуха (нар. 18.1.1882) 1960: Агюст Эрбен, французскі мастак 1961: Макс Бурхарц, нямецкі мастак 2001: Валянцін Шалькевіч, беларускі навуковец (нар. 10.11.1945)

Святкуюць : Дзень беларускай навукі. : Дзень Незалежнасці.

131