Леані́д Канстанці́навіч За́яц (, в. Гацук, , Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2022—2024), міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012—2019).
Біяграфія У 1989 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
З 1976 па 1978 гг. служыў у шэрагах Узброеных Сілаў.
У 1989 г. працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 год БССР» Слуцкага раёна.
З 1991 г. быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгасу «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў.
У 2001 г. быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым — намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
З 2008 г. — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“».
З 21 жніўня 2012 — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь., а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра
27 сакавіка 2019 года вызвалены ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні, 26 сакавіка, падчас паездкі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка завітаў у малочны комплекс «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, які ўваходзіць у аграхолдынг «Купалаўскае», абурыўся кепскімі ўмовамі ў кароўніку аграхолдынгу, параўнаўшы іх з Асвенцімам, і загадаў зняць з пасадаў «усіх вінаватых».
З 1 красавіка 2019 па 13 снежня 2021 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэтаblr.belta.by . 13 снежня 2021 года быў прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па квоце Прэзідэнта, дзе неўзабаве быў абраны намеснікам старшыні.
21 сакавіка 2022 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, адказным за сельскую гаспадарку.
11 красавіка 2024 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання (па прэзідэнцкай квоце)Указ Президента Республики Беларусь от 11 апреля 2024 года № 146 «О Л. К. Зайце».
Унесены ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.
Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» Ордэн Пашаны (2018)Указ Президента Республики Беларусь от 5 февраля 2018 года № 51 «О награждении» Ордэн Айчыны III ступені (2022) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2024).
Літаратура Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь — Заяц Леонид Константинович
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь