Клясціцкая ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Нішча ў Клясціцах Расонскага раёна Віцебскай вобласціКурило Д. Шестая по счету…. Плаціна ўтварае Клясціцкае вадасховішча. Капітальна адрэмантавана (1994), вызначаная магутнасць 520 КВт. Работы выконвалі РУП «Віцебскэнерга» і ТАА «Малая энергетыка».Афіцыйная старонка НВТАА…
Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959 г. з вызначанай магутнасцю 30 КВт. Абслугоўваючы персанал — 16 чалавек. ГЭС дала першую электрычнасць наваколлю. Да 1969 года Клясціцкая ГЭС не была падключаная да энергасістэмы, таму, адпаведна патрэбам спажыўцоў, выпрацоўка электраэнергіі рэгулявалася напорам стурменя вады на турбіну. Станцыя забяспечвала электрычнасцю 19 навакольных калгасаў.Наумова А. "Станционный…
Падчас рэканструкцыі адрэмантавана плаціна, берагі Нішчы, часова пушчанай у старое рэчышча, умацаваны спецыяльнымі гнуткімі матамі.
Літаратура Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка» Курило Д. Шестая по счету малая гидроэлектростанция в Витебской области готовится к запуску турбин // БЕЛТА: Экономика. 29.08.2008. Масловская О. Энергия воды // Віцебскі рабочы. — 2010. — 28 авг. — С. 6. Наумова А. «Станционный смотритель» Василий Лопатин // Народнае Слова. — 2011. — 9 сент.
Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрастанцыі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Клясціцы Катэгорыя:Эканоміка Расонскага раёна Катэгорыя:Нішча (рака) Катэгорыя:1959 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1959 годзе