Уладзі́мір Уладзі́міравіч Маке́й (, , Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, дыпламат, міністр замежных спраў (2012—2022), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008—2012).

Біяграфія Нарадзіўся 5 жніўня 1958 года ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна. Бацькі ўсё жыццё жылі ў Некрашэвічах. Бацька працаваў у мясцовым калгасе, памёр у 2014 годзе, маці памерла ў 2006 годзе. Акрамя Уладзіміра, у сям’і была дачка Наталля. У сям’і Макеяў дзяцей выхоўвалі ў «жалезнай» дысцыпліне. Летам Уладзімір працаваў на сенажаці ў калгасе. Вучыўся ў базавай школе ў вёсцы Некрашэвічы. У 1975 годзе скончыў з залатым медалём сярэднюю школу ў суседняй вёсцы ЛукіЧем живет малая родина Макея и почему к главе МИД там двоякое отношение .

У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Паводле даных СМІ, у 1980—1991 гадах працаваў у Галоўным разведвальным упраўленні Міністэрства абароны СССР, дзе даслужыўся да палкоўніка«Будет спасать Лукашенко от санкций» // Свободные новости плюс. — 2012. — № 34 (478). — 28 августа. — С. 8. Служыў ва Украіне, накіроўваўся на службу ў Афганістан. У 1992—1993 гадах праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі.

Да 1993 года працаваў у органах Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, затым знаходзіўся на дыпламатычнай службеМіністр і намеснікі міністра замежных спраў Беларусі. У 1993—1995 гадах — трэці сакратар упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другі сакратар аддзела аналізу і прагназавання, другі сакратар сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1995—1996 гадах працаваў намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў. У 1996—1999 гадах — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы. У 1999—2000 гадах — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў.

З сакавіка 2000 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з ліпеня 2008 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На гэтай пасадзе, сярод іншага, кіраваў супрацоўніцтвам беларускай улады з PR-фірмай «». Перад выбарамі 2010 года абвінаваціў беларускую апазіцыю ў падрыхтоўцы ўзброеных правакацый.

З 20 жніўня 2012 года — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У студзені 2011 года пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў Макей быў унесены ў чорны спіс Еўрасаюза, але забарона была знята праз год пасля прызначэння Макея на пасаду міністра. Тое, што ён рабіў на сваёй пасадзе ў 2015—2019, было выкананнем задачы Лукашэнкі па наладжванню шматвектарнасці, як заўважае Віталь Цыганкоў. Пасля 2020 года яго місія ўвогуле стала невыканальнай, адзначае Віктар Багдзевіч.

У час палітычнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе Уладзімір Макей падтрымаў рэжым Лукашэнкі, гвалт супраць пратэстоўцаў і пагром грамадзянскай супольнасці. Тады ж з нагоды накладзеных міжнародных санкцый заявіў:

За тыдзень да уварвання Расіі ва Украіну, здзейсненага ў тым ліку з беларускай тэрыторыі, Макей абяцаў, што пасля заканчэння вучэнняў «» расійскія войскі будуць поўнасцю выведзены з Беларусі. Паводле некаторых дадзеных, Макей выступаў супраць уступлення Беларусі ў вайну.

У чэрвені 2022 года Макей трапіў у чорны спіс Канады.

25 лістапада 2022 года правёў сустрэчу з Апостальскім нунцыем у Беларусі Антэ Ёзічам.

Памёр 26 лістапада 2022 года. У якасці прычын смерці Макея неафіцыйна называлі інфаркт, забойства ці самагубства; афіцыйна прычына смерці не агучвалася. У снежні 2024 года Кіберпартызаны заявілі, што ў якасці афіцыйнай прычыны смерці Уладзіміра Макея ў дакументах указаныя «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці». 29 лістапада 2022 года ў Цэнтральным доме афіцэраў адбылося развітанне з Уладзімірам Макеем, у гэты ж дзень ён быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Пасля смерці Макея некалькі чалавек былі затрыманыя за негатыўныя інтэрнэт-каментары пра памерлага. Як пры жыцці Макея, так і пасля яго смерці суды выносілі прысуды за негатыўныя інтэрнэт-каментары пра яго.

Ведаў англійскую і нямецкую мовы.

Сям’я Меў двух сыноў ад двух шлюбаў. Другая жонка — актрыса і тэлевядучая Вера Палякова-Макей.

Старэйшы сын Віталь у 2020 годзе звольніўся з МЗС Беларусі, а ў 2021 годзе раскрытыкаваў міністэрства, ахарактарызаваўшы як хамскі яго адказ на віншаванне з Днём Волі ад пасольства ЗША. Віталь Макей не прысутнічаў на афіцыйнай цырымоніі развітання са сваім бацькам, але быў на ягоным пахаванні.

Сястра Уладзіміра Макея — Наталля, жыве ў Баранавічах.

Цешча — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова, доктар педагагічных навук, прафесар кафедры фізічнай рэабілітацыі, раней — прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Узнагароды Ордэн Пашаны (2006)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 года № 136 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» . Ордэн Айчыны ІІІ ступені (2018)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2018 года № 462 «Аб узнагароджанні».

Спасылкі Біяграфіі Юрыя Жадобіна, Вадзіма Зайцава і Уладзіміра Макея Старонка на праекце BelarusProfile.

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС