Неарганічнае рэчыва або неарганічнае злучэнне — гэта хімічнае рэчыва, хімічнае злучэнне, якое не з'яўляецца арганічным, гэта значыць яно не ўтрымлівае вугляроду (акрамя карбідаў, цыянідаў, карбанатаў, аксідаў вугляроду і некаторых іншых злучэнняў, якія традыцыйна адносяць да неарганічных). Неарганічныя злучэнні не маюць характэрнага для арганічных вугляроднага шкілета.
Класіфікацыя Усе неарганічныя злучэнні падзяляюцца на дзве вялікія групы: Простыя рэчывы — складаюцца з атамаў аднаго элемента; Складаныя рэчывы — складаюцца з атамаў двух ці больш элементаў.
Простыя рэчывы па хімічных уласцівасцях падзяляюцца на: металы (Li, Na, K, Mg, Ca і інш.); неметалы (F2, Cl2, O2, S, P і інш.); амфатэрныя простыя рэчывы (Zn, Al, Fe, Mn і інш.); высакародныя газы (He, Ne, Ar, Kr, Xe, Rn).
Складаныя рэчывы па хімічных уласцівасцях падзяляюцца на: аксіды: асноўныя аксіды (CaO, Na2O і інш.); кіслотныя аксіды (CO2, SO3 і інш.); амфатэрныя аксіды (ZnO, Al2O3 і інш.); падвойныя аксіды (Fe3O4 і інш.); несолеўтваральныя аксіды (CO, NO і інш.); гідраксіды; асновы (NaOH, Ca(OH)2 і інш.); кіслоты (H2SO4, HNO3 і інш.); амфатэрныя гідраксіды (Zn(OH)2, Al(OH)3 і інш.); солі: сярэднія солі (Na2SO4, Ca3(PO4)2 і інш.); кіслыя солі (NaHSO3, CaHPO4 і інш.); асноўныя солі (Cu2CO3(OH)2 і інш.); падвойныя і/ці комплексныя солі (CaMg(CO3)2, K3[Fe(CN)6], KFeIII[FeII(CN)6] і інш.); бінарныя злучэнні: бескіслародныя кіслоты (HCl, H2S і інш.); бескіслародныя солі (NaCl, CaF2 і інш.); іншыя бінарныя злучэнні (AlH3, CaC2, CS2 і інш.).
Неарганічныя рэчывы, якія змяшчаюць вуглярод Гэтыя рэчывы традыцыйна адносяцца да вобласці неарганічнай хіміі: Карбанаты Карбіды Цыяніды Аксіды вугляроду Цыянаты (тыяцыянаты, селенацыянаты) Карбанілы металаў
Гл. таксама Простае рэчыва Складанае рэчыва Солі Спіс неарганічных злучэнняў па элементах Спіс неіснуючых неарганічных злучэнняў Кіслоты Хімічная аснова Хімічная формула
Спасылкі