«Ave Maria» () — штомесячны рэлігійны часопіс, заснаваны ў 1994 годзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Друкуе матэрыялы пра жыццё Каталіцкага касцёла ў Беларусі, навіны з усіх дыяцэзій і замежжа, артыкулы пра галоўныя каталіцкія святы, разважанні па пытаннях веры, інтэрв’ю са святарамі, аповеды пра цікавых людзей. Адрас рэдакцыі: 220030, Мінск, плошча Свабоды 9. Рэдактар — Хрысціна Лялько. Рэдакцыяй часопіса ў 1997-2018 гадах рыхтаваўся таксама часопіс для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай».

Спасылкі Афіцыйны сайт Інфармацыя на Catholic.by

Катэгорыя:Каталіцкія СМІ Беларусі Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Рэлігійныя часопісы