Юрый Ігаравіч Гумянюк (, — , ) — беларускі паэт, празаік, журналіст, эсэіст.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Гродне. Скончыў у 1994 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, аддзяленне паланістыкі, вучыўся ў аспірантуры пры ім. На гродзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс «Кантэкст» (1991–1994). Працаваў журналістам у газетах «Пагоня» (1992, 1995–2001) і «День» (2004), Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гродзенскага тэатра лялек (1994–2000). З 2002 года — публіцыст беластоцкага месячніка «Czasopis». Працаваў для Беларускай службы Польскага радыё для Замежжа і для польскага беларускамоўнага Радыё Рацыя. Жыў у Гродне.
Загінуў года пры нявысветленых абставінах, выпаў з 9 паверха гродзенскага інтэрната па вуліцы Сухамбаева, размешчанага побач з яго домам. Пахаваны на могілках Сакрэт у Гродне.
Творчасць Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацк, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацк, 1994), «Рытуал» (Полацк, 1999), «Вуліца тыгровых архідэй. Вершы 1987-2002» (Беласток, 2003).
Аўтар няскончанага рамана «Апосталы нірваны» (кн. першая 1995( надрукавана ў «Калосьсе», № 2 – 3, 1995); п'ес для дзяцей «Баль у барона Мюнхаўзена» (1993), «Таямніца залатога пярсьцёнку» (1998), «Каляднае падарожжа» (1999), пастаўленых у Гродзенскім тэатры лялек; дакументальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў» (2004–2005); шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатр. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаха «Калоссе».
Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзясяткаў песень.
У творчасці Гумянюка можна знайсці вершы гомаэратычнага характару, між іншым Ружавокі дракон апублікаваны ў зборніку Кола, выдадзеным у Гродна ў 1993 гадзе.
Прызнанне Член Таварыства вольных літаратараў, Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, Член Беларускага ПЭН-цэнтра.
Літаратура Гродзенскі паэт і журналіст Юрый Гумянюк выпаў з дзявятага паверха // Наша Ніва nashaniva.by: Здарэнні. 23:42, 19.01.2013
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў