thumb|200px|Галоўны будынак МВФ у Вашынгтоне thumb|Штаб-кватэра Сусветнага банка ў Вашынгтоне 180px|thumb|Штаб-кватэра Банка міжнародных разлікаў у Базеле, Швейцарыя
Міжнародная фінансавая арганізацыя — арганізацыя, ствараемая на аснове міжурадавых (міжнародных) пагадненняў у сферы міжнародных фінансаў. Удзельнікамі пагадненняў могуць быць дзяржавы і няўрадавыя інстытуты.
Мэты і задачы стварэння міжнародных фінансавых арганізацый
Ідэя стварэння міжурадавых арганізацый, якія рэгулююць асноўныя формы міжнародных эканамічных адносін, узнікла пад уплывам сусветнага эканамічнага крызісу ў 1929—1933 гадах. Міжнародныя фінансавыя арганізацыі ствараюцца шляхам аб'яднання фінансавых рэсурсаў краінамі-удзельніцамі для вырашэння пэўных задач у галіне развіцця сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін.
Мэтамі міжнароднай фінансавай арганізацыі могуць быць развіццё супрацоўніцтва, забеспячэння цэласнасці, стабілізацыя складаных сітуацый, згладжванне супярэчнасцей сусветнай гаспадарцы.
Поле дзейнасці міжнародных валютных і крэдытна-фінансавых арганізацый: аналіз сітуацыі, тэндэнцый і фактараў развіцця сусветнай эканомікі; аперацыі на валютным і фондавым рынку з мэтай рэгулявання сусветнай эканомікі, падтрымкі і стымулявання міжнароднага гандлю; інвестыцыйная дзейнасць (крэдытаванне ў галіне міжнародных і ўнутраных нацыянальных праектаў); крэдытаванне дзяржаўных праектаў; фінансаванне праграм міжнароднай дапамогі; фінансаванне навуковых даследаванняў; дабрачынная дзейнасць.
Міжнародныя фінансавыя арганізацыі У асобную групу міжнародных эканамічных арганізацый можна вылучыць міжнародныя фінансавыя арганізацыі: Міжнародны валютны фонд (МВФ) Група Сусветнага банка Банк міжнародных разлікаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Еўрапейскі інвестыцыйны банк Азіяцкі банк развіцця Афрыканскі банк развіцця Арабскі валютны фонд Ісламскі банк развіцця Міжамерыканскі банк развіцця Чарнаморскі банк гандлю і развіцця Еўразійскі банк развіцця Базельскі камітэт па банкаўскаму нагляду іншыя міжнародныя фінансавыя арганізацыі
Гл. таксама Міжнародная эканамічная арганізацыя Сусветны банк Міжнародны валютны фонд (МВФ)
Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Сусветная эканоміка