Кірыл Шрэйтар (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Надзея» з Баранавіцкага раёна.
Клубная кар’ера Выхаванец пінскага футбола, гуляў за брэсцкае «Дынама» (у асноўным за дубль), аддаваўся ў арэнду ў пінскую «Хвалю». У 2010—2011 гадах гуляў за мікашэвіцкі «Граніт», у сезоне 2010 стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў Першай лізе, забіўшы 19 мячоў.
У студзені 2012 года перайшоў у «Брэст», аднак не замацаваўся ў аснове і ў жніўні таго ж года стаў іграком «Гарадзеі». У студзені 2013 года перайшоў у «Слуцк», дзе стаў стала трапляць у аснову. Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе 2013, але па заканчэнні сезона пакінуў клубДесять футболистов покинули "Слуцк", один подписал контракт на будущий сезон.
У лютым 2014 года далучыўся да клуба «Элана» з Торуні, які выступаў у чацвёртым польскім дывізіёнеГде оказались чемпионы первой лиги 2013 года. У жніўні 2014 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»Шрейтор подписал контракт с «Лидой». За паўгады забіў 6 галоў за лідскі клуб. У снежні 2014 года па пагадненні бакоў пакінуў «Ліду»Кирилл Шрейтор и Алексей Тищенко покинули «Лиду».
У лютым 2015 года мог перайсці ў «Баранавічы»Шрейтор, Гомза и Кудаш могут перейти в "Барановичи", аднак у выніку апынуўся ў складзе «Гомельчыгунтранса»Кирилл Шрейтор близок к переходу в "Гомельжелдортранс", у якім і пачаў сезон 2015. У ліпені 2016 года перайшоў у «Белшыну»Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами”, дзе стаў асноўным нападнікам, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоўКамерунский защитник Эйике и Шкурко прибыли на просмотр в «Нафтан», Билала и еще 4 игрока покинули расположение клуба. У выніку сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс»«Уровень литовской высшей лиги выше, чем уровень нашей первой лиги». Куда и почему разъезжаются белорусы этой зимой. 2 ч. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Баранавічаў».
У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Лидой". Аднак, з-за траўм правёў толькі сем матчаў, выходзячы на замену, і ў ліпені таго ж года па пагадненні бакоў пакінуў клубШорац и Шрейтор покинули "Лиду". Неўзабаве стаў іграком жыткавіцкага ЮАСШрейтор сменил "Лиду" на ЮАС, разарваў з ім кантракт у лютым 2019 годаШрейтор и Дрозд покинули ЮАС.
У сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». У складзе рэчыцкай каманды часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў «Спадарожнік»Шрейтор, Трояков и Дашук покинули "Спутник". У жніўні 2019 года зноў стаў іграком «Баранавічаў»Пацевич, Дощечка, Кильиманов, Сорокин, Манаенков, Шрейтор перешли в «Барановичи». У сезоне 2020 з 13 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
У ліпені 2022 года далучыўся да «Надзеі» з Баранавіцкага раёна.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Элана Торунь Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нявежыс Кедайней Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Надзея Баранавіцкі раён