Чо́рная У́рада — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 22 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы на мяжы з Лепельскім раёнам. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Плошча паверхні возера 0,53 км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 430 метраў. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м, сярэдняя складае 2,2 м. Плошча вадазбору 93,7 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—8 метраў. У паўночнай і паўднёвай частках схілы катлавіны нізкія, месцамі забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя або забалочаныя, у паўночнай частцы возера сплавіна шырынёй да 15 м. Падводнай частцы катлавіны ўласцівы паступовы пераход літаральнай зоны ў сублітараль і ложа. Большая частка дна возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае ручай Пракса з возера Урада і рака Бельская, выцякаюць дзве пратокі ў возера Атолава. Моцна зарастае.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Ушацкая група азёр Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Дзівы