«Залаты Купідон» — літаратурная прэмія, якую атрымліваў пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшая кніга года». Уручалася ў 2006—2014 гадах. Прозвішчы пераможцаў станавіліся вядомымі на Свяце беларускага пісьменства. Пераемнікам «Залатога Купідона» лічыцца Нацыянальная літаратурная прэмія.

Гісторыя. Апісанне Літаратурная прэмія «Залаты Купідон» зацверджана ў 2006 годзе Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскі гарвыканкам. Першае ўзнагароджанне адбылося 2 верасня 2007 года ў Шклове падчас святкавання 14-га «Дня беларускага пісьменства».

У літаратурным конкурсе ацэньваюцца творы па жанрах. У Палажэнні конкурсу засведчана, што прэміі даюцца за прозу, паэзію, драматургію, дзіцячую літаратуру і крытыку. Паводле ўмоў конкурсу, творы павінны прайсці экспертную ацэнку профільнай секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уладальнікі першых месцаў атрымліваюць статуэтку «Залаты Купідон», акрамя гэтага яны атрымліваюць дыплом і грашовую прэмію ў памеры пятнаццаці базавых велічынь. За другое месца — прэмія ў памеры дзесяці, за трэцяе — у памеры пяці базавых велічынь.

Ідэя заснавання прэміі належала старшыне Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтару шматлікіх папулярных раманаў Мікалаю Чаргінцу. Скульптура выканана з бронзы па эскізе скульптара Уладзіміра Жбанава. Ідэю літаратурнай прэміі скульптар увасобіў у вобразе прыгожага купідона. Памер статуэткі — 30 сантыметраў у вышыню, важыць каля чатырох кілаграмаў.

Пералік лаўрэатаў

2006 Уладзімір Гніламёдаў (проза) Віктар Шніп (паэзія) Іван Муравейка (дзіцячая літаратура) Алесь Марціновіч (крытыка і літаратуразнаўства)

2007 Раіса Баравікова (паэзія) Уладзімір Гаўрыловіч (проза) Анатоль Дзялендзік (драматургія) Віктар Гардзей (крытыка і літаратуразнаўства) Уладзімір Ліпскі (дзіцячая літаратура) Уладзімір Вялічка, Алесь Марціновіч,Васіль Шырко (публіцыстыка) Іван Чарота (пераклад) Анатоль Зэкаў (сатыра і гумар) Сяргей Трахімёнак (дэтэктыў) Уладзімір Карызна (песенны жанр)

2008 Валянціна Паліканіна (паэзія) Іван Канановіч (проза) Наталля Марчук (драматургія) Уладзімір Мазго (дзіцячая літаратура) Алесь Карлюкевіч (крытыка і літаратуразнаўства) Алесь Бадак (публіцыстыка) Наталля Голубева (краязнаўства) Мікола Шабовіч (сатыра і гумар) Андрэй Скарынкін (песенны жанр)

2009 Аляксандр Сакалоў (проза) Рыгор Сакалоўскі (паэзія) Ірына Масляніцына (драматургія) Мікола Чарняўскі (дзіцячая літаратура) Анатоль Мяснікоў (крытыка і літаратуразнаўства) Васіль Шырко (публіцыстыка) Міхась Сліва (сатыра і гумар) Людміла Кебіч (песенны жанр)

2010 Віктар Праўдзін (проза) Мікола Мятліцкі (паэзія) Алена Папова (драматургія) Алена Масла (дзіцячая літаратура) Таццяна Шамякіна (крытыка і літаратуразнаўства) Уладзімір Саўліч (публіцыстыка) Казімір Камейша (краязнаўства) Валерый Грышкавец (пераклад) Канстанцін Нілаў (песенны жанр)

2011 Мікалай Ільінскі (проза) Алег Салтук (паэзія) Фёдар Палачанін (драматургія) Мікола Маляўка (дзіцячая літаратура) Зіновій Прыгодзіч (крытыка і літаратуразнаўства) Анатоль Статкевіч-Чабаганаў (краязнаўства) Уладзімір Скарынкін (пераклад) Юлія Зарэцкая (сатыра і гумар) Іван Юркін (песенны жанр)

2012 Васіль Макарэвіч (паэзія) Андрэй Карэлін (драматургія) Яўген Хвалей (дзіцячая літаратура) Іван Саверчанка (крытыка і літаратуразнаўства) Мікола Мікуліч (публіцыстыка) Мікалай Барысенка (краязнаўства) Ірына Качаткова (пераклад) Барыс Кавалерчык (сатыра і гумар) Іван Юркін (песенны жанр) У намінацыі «проза» пераможца не выяўленыСтах Р. Віншуем пераможцаў! // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 30 жніўня. — № 34. — С. 3..

2013 Аляксандр Быкаў (паэзія) Алесь Савіцкі (проза) Таццяна Сівец (дзіцячая літаратура) Яўген Гарадніцкі (крытыка і літаратуразнаўства) Уладзімір Навумовіч (публіцыстыка) Аляксандр Валковіч (краязнаўства) Андрэй Цяўлоўскі (пераклад) Анатоль Андрэеў (прыгодніцкая літаратура) Іван Цітавец (песенны жанр)

Спасылкі У Беларусі вызначаны лепшыя літаратурныя творы 2011 года

Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі