Карэльскі перашыек — участак сушы паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам. Паўднёвай мяжой Карэльскага перашыйка лічыцца рака Нява, а паўночная мяжа праходзіць па лініі Выбарг — мяжа Ленінградскай вобласці і Карэліі.

Геаграфічна гэта тэрыторыя прыкладна паміж 61°21’ і 59°46’ паўночнай шыраты і 27°42’ і 31°08’ усходняй даўгаты. З поўначы на поўдзень працягласць перашыйка складае 150—180 км, з захаду на ўсход 55—110 км.

Найвышэйшы пункт Карэльскага перашыйка — гара Ківісюр'яД. И. Шитов. Карельский перешеек. Земля неизведанная. Часть 4: Восточный сектор. СПб., 2007. С. 54., вышыня якой 203,7 м над узроўнем мора Квадрат 1146-1. (па даных пачатку XX стагоддзя — 206 мЕ. Л. Александрова. Санкт-Петербургская губерния. СПб., 2011. С. 559. ISBN 978-5-904790-09-7, паводле даных фінскіх даваенных тапографаў — 205 м, паводле даных Вялікай савецкай энцыклапедыі — 201 м), размешчана непадалёк ад мястэчка Наважылава, ва ўрочышчы Каменная гара .

Адміністрацыйна тэрыторыя падзелена паміж Санкт-Пецярбургам (Курортны, Прыморскі, Выбаргскі, Калінінскі, Краснагвардзейскі і Неўскі (правы бераг) раёны Санкт-Пецярбурга) і Ленінградскай вобласцю (Прыазерскі, Выбаргскі і Усевалажскі раёны Ленінградскай вобласці).

Гл. тасама Пасёлак Рошчына

Спасылкі

Тапаграфічныя карты — Карэльскі перашыек, маштаб 1: 50 000