Жодзень — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 32 км на паўночны захад ад горада Гарадок, каля вёскі Ноўка, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Прудок.

Назва Назва Жодзень балцкага паходжання. У ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-.

Той жа корань у рачных і азёрных назвах *Жодзінка, Жадунь, ЖодучО. Цинкаловський. Стара Волинь і Волинське Полісся (Краєзнавчий словник — від найдавніших часів до 1914 року). Т. 1. Вінніпег, 1984. С. 398., Няжодка, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202..

Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396..

Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологичнских парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205..

Пашыральнік -in- аднаўляецца і ў балцкай воднай назве Чэусен (Чэусень) на Верхнім ПавоччыТопоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 294., у назве возера Жовін "Рыбнае"В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 5, 187..

Значэнне азёрнай назвы Жодзень можна перадаць як «Праточнае (возера)». У Жодзень прыцякаюць тры ручаіны і дзве выцякаюць (адна напрамую ў раку Свіна, другая ў яе ж, але праз азёры Бярэзінец і Вялікая Восмата).

«Праточныя» азёры таксама маглі называцца з выкарыстаннем балцкага гідранімічнага кораня ab- (як Аболі ці Абстэрна).

Каля Жодзенскага возера — азёры з балцкімі назвамі Арлея, Восмата, Обаль (праз яго цячэ рака Обаль), Обалінец (на пэўным аддаленні на захадзе ад ракі Обаль).

Гідраграфія Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Плошча вадазбору 62,3 км². Катлавіна возера лопасцевай формы. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад лесам і хмызняком, на ўсходзе разараныя. Праз возера працякае рака КопаньНа картах N-35-12 і N-35-24 — Прудніца з возера Беразінец, упадаюць 2 ручаі (на поўдні ручай з возера Соміна).

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. Адпавядае стану мясцовасці на 1979 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі