Кардылье́ра-Бе́тыка (; Андалузскія горы, Бецкія горы, Бецкая КардыльераБольшая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1969—1978.) — горная сістэма ў паўднёвай Іспаніі, ва ўсходняй частцы правінцыі Андалусія. Цягнецца ўздоўж Міжземнаморскага ўзбярэжжа краіны на 600 кіламетраў ад Гібралтара і Кадыскага заліва да Валенсіянскага заліва. Горная сістэма распадаецца на серыю асобных хрыбтоў і масіваў, расчлянёных шырокімі і глыбокімі ўнутранымі катлавінамі-грабенамі, і таму даўно і добра асвоена. Самы высокі хрыбет сістэмы — горы Сьера-Невада. Вяршыня гэтага хрыбта, гара Муласен, мае вышыню 3478 метраў. Гэта самы высокі пункт паўастраўной Іспаніі і ўсяго Пірэнейскага паўвострава. Кардыльера-Бетыка — другая па вышыні пасля Альпаў горная сістэма Еўропы. У гарах Кардыльера-Бетыка бярэ пачатак адна з самых буйных рэк Іспаніі Гвадалквівір. Ля паўночнага падножжа Кардыльеры-Бетыкі размяшчаецца шырокая Андалузская раўніна, сформіраваная ў перадгорным краявым прагіне.
Горныя ландшафты Кардыльеры-Бетыкі размешчаны ў самай гарачай частцы паўвострава і атрымліваюць нашмат менш ападкаў, чым астатняя частка Іспаніі. У такіх умовах важнае значэнне мае экспазіцыя схілаў і бар’ерны эфект у размеркаванні атмасфернай вільгаці. Ніжнія ўчасткі схілаў паўднёвай экспазіцыі, звернутых у бок Міжземнага мора, заняты сухімі рэдкалессямі з алепскай хвоі, дзікай алівы, кермесавага дуба і стэпамі. Гэтыя супольнасці падымаюцца па схілах да вышыні 750 метраў. Вышэй яны змяняюцца рэдкастойнымі лясамі з дуба каменнага, да якога вышэй за 1500 метраў пачынае прымешвацца дуб пірэнейскі. Каля 1600 метраў з’яўляюцца хваёвыя дрэвастоі. Пояс субальпійскага крывалесся з ядлоўца, жаўтазелля і лугоў з аўсяніцай распаўсюджаны вышэй за 2000 метраў.
У сістэме вылучаюць чатыры асноўныя рэгіёны: Кардыльера-Пенібетыка () — Андалусія Сурка-Інтрабетыка () — Андалусія Кардыльера-Суббетыка () — Андалусія, Гібралтар, Мурсія, Валенсія Кардыльера-Прэбетыка () — Андалусія, Мурсія, Валенсія
Літаратура Э. П. Романова. Современные ландшафты Европы. Москва, 1997. Wes Gibbons & Teresa Moreno. The geology of Spain. Geological Society of London, 2003. Włodzimierz Mizerski. Geologia regionalna kontynentów. Warszawa, 2004. ISBN 83-01-14339-8
Спасылкі
Прыродны парк Сьера-Невада
Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта Катэгорыя:Горы Іспаніі Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Геаграфія Андалусіі Катэгорыя:Геаграфія аўтаномнай супольнасці Валенсія Катэгорыя:Геаграфія Гібралтара Катэгорыя:Геаграфія аўтаномнай супольнасці Мурсія