Агульная сонная артэрыя () — парная артэрыя, бярэ пачатак у грудной поласці, правая ад плечагалаўнога ствала () і левая — ад дугі аорты (), таму левая агульная сонная артэрыя на некалькі сантыметраў даўжэйшая за правую. Забяспечвае крывёй мозг, органы зроку і вялікую частку галавы.
Агульная сонная артэрыя падымаецца амаль вертыкальна ўверх і выходзіць праз apertura thoracis superior ў абсяг шыі. Тут яна размяшчаецца на пярэдняй паверхні папярочных атожылкаў шыйных пазванкоў і навакольных цягліц, збоку ад трахеі і стрававода, ззаду грудзіна-ключыца-соскападобнай цягліцы і ператрахельнай пласцінкі фасцыі шыі з закладзенай у ёй лапаткава-пад'языковай цягліцай, (). Звонку ад агульнай соннай артэрыі размяшчаецца ўнутраная ярмовая вена (), а ззаду ў жалабку паміж імі — блукаючы нерв (). Агульная сонная артэрыя на ўсім працягу адгалінаванняў не дае і на ўзроўні верхняга краю шчытападобнага храстка дзеліцца на:
вонкавую сонную артэрыю (), унутраную сонную артэрыю ().
Літаратура
Катэгорыя:Артэрыі Катэгорыя:Сардэчна-сасудзістая сістэма