Альхесі́рас () — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Кадыс, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Кампа-дэ-Гібралтар. Займае плошча 86 кв. км. Насельніцтва 116 417 чалавек (на 2010 год). Адлегласць 120 км да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.

Альхесірас — найбуйнейшы порт на поўдні Іспаніі. Уваходзіць у дзясятку «сусветных портаў» Еўрасаюза з грузаабаротам больш за 50 млн т/год. У структуры грузаабароту пераважаюць кантэйнерныя грузаперавозкі. Пры прапускной здольнасці звыш 3 млн кантэйнераў у год займае першае месца ў Міжземнамор'і па аб'ёму кантэйнерных перавозак.

Гл. таксама Альхесіраская канферэнцыя

Спасылкі Афіцыйная старонка Ayuntamiento de Algeciras Fundación Municipal de Cultura José Luis Cano Archivo Municipal de Algeciras Autoridad Portuaria de la Bahía de Algeciras Página del museo municipal de Algeciras Patronato Municipal de Deportes de Algeciras Expoalgeciras: Imagenes de Algeciras Campus Bahía de Algeciras

Катэгорыя:Гарады Андалусіі Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Кадыс