Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца — праваслаўная царква ў Беларусі. Пабудавана ў 1992 годзе ў гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Архітэктура
Пабудавана з дрэва. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Прамавугольны зруб пераходзіць у 3-гранную апсіду, над якой высокі 2-схільны бляшаны дах з макаўкай па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Да франтальнага фасада далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацвярыках) шатровая званіца-прытвор. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акенцамі.
Літаратура
Спасылкі Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца // Праваслаўная архітэктура Беларусі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Асвея Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі