Фарнак II Фрыгійскі (элам. Парнака; ? — ?) — дзяржаўны дзеяч Персідскай імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын Фарнабаза I.
Узгадваецца ў 430 да н.э. як спадчыннік свайго бацькі Фарнабаза I на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Паводле Фукідыда, удзельнічаў у перамовах паміж Спартай і каралём Артаксерксам I. Апошні раз узгадваецца ў 422 да н.э. У 413 да н.э. яго сын Фарнабаз II ужо займаў пасаду бацькі. Дата смерці Фарнака невядомая.
Крыніцы
Спасылкі Pharnaces (2)
Катэгорыя:Фарнакіды Катэгорыя:Сатрапы фрыгійскія