Уладзі́мір Ільіч Вітко́ (, , Мінская вобласць — 7 красавіка 2020, в. Гольчыцы, Слуцкі раён) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Грэск Магілёўскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1960 годзе. Праз год пераехаў у Віцебск, дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў 1968 годзе перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні.
Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1964 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года. Жыў у Віцебску.
Творчасць Працуе пераважна ў галіне станковага жывапісу, у жанрах лірычнага пейзажа і карціны. Для творчасці мастака характэрна жанравая разнастайнасць. Аўтар пейзажаў, выкананых пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу — «Стары Віцебск» (1988), «Мой дом» (1987), адлюстраванне жыцця прыроды — «Квітнеюць лугі» (1984), «Беларускі пейзаж» (1978), нацюрмортаў — «Кветкі» (1988), партрэтаў — «Партрэт маці» (1978), займаецца сюжэтна-тэматычнай кампазіцыяй — «Спартыўны дзень» (1979). Для жывапіснай манеры мастака характэрнымі з’яўляюцца арыгінальнасць і смеласць каларыту, імкненне да абагульнення форм, дэкаратыўнай гучнасці, альбо, наадварот, наўмыснай прыглушанасці колеру.
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Дырэкцыі мастацкіх выставак, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (усе — Мінск), у Віцебскім мастацкім музеі, краязнаўчых музеях Наваполацка, Слуцка, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва г. Шчэціна, а таксама ў іншых прыватных і дзяржаўных зборах Польшчы, Германіі, Італіі.
Выстаўкі 20 студзеня 2016 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»Адкрыццё мастацкай выстаўкі Уладзіміра Вітко.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў